Я Радзиму не бачыу ужо некальки год - 2

Я Радзіму не бачыў ужо некалькі год,
Я по ёй вельмі моцна сумую,
Я жадаю сустрэчы з ёй, нібы сонца ўсход,
У сваіх думках Радзіму шаную.

Родна Маці-Зямля, я шаную цябе,
Я жадаю табе працвітання,
Я цябе ўспамінаю ў кожнай мальбе,
Пасылаю табе прывітання.

Веру ў шчасце народа, яго дабрабыт.
Веру, людзі спасуць усю прыроду,
Зробяць у нашай зямлі прыгажосць, райскі від
І ачысцяць зямлі нашай воды.

Трэба, брацця, вярнуцца к вытокам сваім,
Трэба ўспомніць пра родную мову.
Калі вернем яе, то тады ўстаім,
Зажывём мы шчасліва па-нову.

Мы – зямлі нашых продкаў радныя сыны,
Мы павінны дзяліць з ёй турботу,
Каб квітнела яна ад вясны да вясны
І ніколі ня ведала гнёту.

Чысцінёю дамоў, чысцінёю сардэц,
Чысцінёй сваіх думак і мараў,
Мы ахвярам народа паложым канец
І разгонім над ім чорны хмары.

Зробім у нашай Зямлі Рай зямны, далі Бог,
Каб яна выступала ўзорам
Для народаў зямных, і каб кожны збярог
Любоў сэрца к родным прасторам.

                6.07.2005 г.


Рецензии