Навагрудак

 Няўжо не кахаеш?
 I сэрца спакойна?
Цi мо бездакорны,
Мiрны твой сон?
Няўжо не бачыш?
А час няўмольны
цячэ , уцякае
i рэха ўздагон.
Цi борздка спяшае,
цi поўнiцца думак,
здалёка далёка
гукае наc лёс.
Каханне вiтае,
без здзека i глума,
жыццё перамога
 i шчасце нябёс.

Свечка
Свечка гарыць.Грамнiцы.
Абраз святы з бажнiцы.
След на шкле трапяткi.
Быццам наказ, задаткi.
Нясцi праўды крыж не цяжка,
як i свая сярмяжка.
Абяцае цуд часам,
ланцуг думак нязгаслы.
Заўсёды крыж па сiлам,
iнакш, як шлях асiлiм?
Свечка гарыць, пылае.
Малiтвы Бог чакае.
Надзею абяцае,
нам часу не хапае.

Кроў на снезе
Чалавека жыццё берагу,
гуманная прафесiя.
Кроў бачыць жутка , дарага.
Тым больш у зiмы прадвесня.

Чырвонае на белым фоне.
Кроў сэнс жыцця, моцнасцi сцяг.
Трагедыя на мiрнай зоне -
камусь яшчэ балючы шлях.
Момант жудасны – трывога
 i дасюль у грудзях трымцiць
Пляма крывi – жахлiва многа -
Мабыць жывы? - надзея кпiць.
Вядома кроў жыцця аснова,
уходзiць кроў, а з ёй жыццё.
Спрыяць здароўю я гатова.
Астатняе ў забыццё .
Чырвонае на белам фоне
крычыць, вярэдзе душу мне...
На снежнам белым на адхоне
прайшло злачынства па зямле.
Чалавека жыццё берагу-
гуманная прафесiя.
Змянiць , дапамагчы не змагу...
Збянтэжына,збянтэжына.

Навагрудак
Калсьцi – год сорак таму-
 у Гродненскам жыла краю.
Навагрудак – горад мiлы,
рэшткi замка, вецер стылы,
насiў нястомны пыл дарог
 i збiваў з ног, i збiць не мог.
Плужанскi бор i Завоссе-
Мiцкевiча адгалоссе -
побач Свiцязь прыгажэя
 i ў вяках плыве надзея.
А на поўнач зiрнеш разам,
Любча вабiць летнiм часам.
Лодкi Лiтоўка гайдае.
Гай бярозавы чакае.
Прастор лясны- ягад, грыбоў.
Процьма рыжых баравiкоў.
А другi грыб без увагi.
А масляк- зусiм грыб благi.
А якiя хвалi-хвiлi асалоду нам дарылi!
Не забыць тых хвiль уцеху,
моладзь абаяльна ў смеху...
Цяпер застаўся успамiн,
лагодных думак лёгкi плын


Рецензии