imagine gragons - i bet my life

Я ведаю,
Я абрау шлях,
да якога ты ставiлася з пагардаю,
адчуваючы крах.

Я ведаю,
абраушы няверную карту,
расчаравау цябе, цi так?

Колькi няспаных начэй
Ты спадзявалася на маё вяртанне.
выслухай маё спавяданне.
Я - адно толькi раб ночы,
страцiу i сорам, i вочы.

Зараз успомнi, як я кляуся,
Што гэта апошнi раз, калi ты бачыш мяне.
Я прыгадау, як не сумнявауся,
Утапiушыся у сваёй жа вiне.

Я ведаю,
Я абрау шлях,
да якога ты ставiлася з пагардаю,
Спусцiу цябе у пекла,
Нiчога не вартае.

Зараз я давяраю жыццё,
           я давяраю жыццё,
           я давяраю жыццё табе адной.

Не кажы, што я памылiуся,
Прайшоу адзiны гэты шлях.
Цябе пакiнуу, сам забыуся,
Павер, мiнулае усё - прах.

Выкiнь пласцiнкi, што я круцiу,
Даруй мне тое, што нарабiу.


Рецензии