***

Город
Гмахi дамоў iмкнуцца ў неба.
Горад спiць, на трасе цiшыня.
Ноччу адпачынак усiм трэба,
спынен бег сталёвага каня.
Агнi лiхтарыкаў мiгаюць
 i рэклама прыпынiла бег.
Нават знiчкi спачываюць,
а машкара ўецца, як той снег.
Цемрадзь нiбы шапкай прыдавла.
Ганарлiвая спiць вышыня.
Усе крамы дзверы зачынiлi,
жудаснай здаецца цемень та!
Ноч спакой паабяцала,
аднак падманна цiшыня.
Горад не спiць. Шыбы задрыжалi.
Скуголе за вуглом шчаня.
 Грымота
Радуецца навальнiца,
блiскае блiскавiца.
Начной трывогi крынiца,
гэтым часам не спiцца.
З пакут грымота смяецца,
мабыць здань здаецца?
Лiча грымот замала...
Што ж з навальнiцы чакала?
Трава да зямлi прыпала.
Нiкла i цiха вяла.
Смага вусны кранала,
прагна пякучае джала.
Цяжка журботным, кволым,
старым, хто ў адзiноце,
ды цяжей за ўсё хворым,
жыць у вялiкай турбоце.
Вiльгацi ўсё чакала,
ах, дожджыку  б не мяшала.
Кропля адзiная ўпала,
ад  мiзера лепш не стала.
I сэрца не стрымала -
дужа тугая навала.
З сiрэнай у трывозе iмчыць
хуткая дапамога.
Лiпеньская спякота-
хтосьцi разгневаў Бога.
Маланка ззяе бясконца
i ўсё  ў маё аконца.
Бядота цёмнай ноччу
 i так далёка да сонца!
Ах, як бы дожджыку нада!
I дзе ж знкла прахлада?
 

Не шмат часу ўжо ў запасе,
каб ганарыцца, апяваць.
Аб каханым, ды вярнейшым
хочацца добрае сказаць.
Кахайце брата i сястру,
кахайце i сваiх любмых
не па набытку, па нутру,
кахайце восенню i ў зiму.
Кахайце родных i чароўных
аж да шляхоў нябесна зорных.
Ды каханне да Радзiмы
не застаўляйце без увагi.
Хай узвiваюцца, лунаюць
над планетай яе сцягi.
Даць спяшу наказ я брату
i дастукацца да сястры,
бераглi б родную хату
на прыгажэйшая зямлi...


Палячу над Беларуссю,
родных мясцiн, дзе любы спеў,
далей, далей – не вярнуся,
нават каб дужа захацеў.

Жнiво
Жытнёвы куток- васлькi i  рамонкi,
колас хiле сцябло да зямлi.
Хутка жняярка пачне зажынкi
 i заспявае жнея ў вянке.
Вось васiлькi i рамонкi звiлiся
ў дзўным уборы галоўкi,
памаладзелi ўсе маладзiцы
спрытны снароўкай i лоўкi
Як галасiстае поле гамонiць!
Дзесь затрымаўся бяссiльны сум
Песня над жытам ляцiць i сваволiць.
Песнi спявае нават цвiркун!

Страта
Мiжволi ахопiць халодны
пот, ад страты Радзiмы i вёскi.
Дзе пяшчотна i замiлавана
першы крок сустракалi бярозкi.
Дзе нядоўгае шчасце блукала.
Дзе твае адпячаткi на клямцы,
чаго потым так доўга шукала
ў жыццёвай мазолстай лямцы.
Няма дома былога , нi брамкi,
ветрык ласкавы цiха гуляе
безсумлення балючыя ранкi,
подых памяцi сумна кранае.
Знiшчыў час хараство былое,
ручаiнка i стромкая круча...
Я тады зразумела, што шчасце
ў вытокаў крынц гаючых.


Рецензии