Красавiк

Зноў і зноў сябе пытаю:
Колькі дзён дарма губляю?
Колькі часу зноў марную?
Можа, нехта ўжо пільнуе?
Не. Мой шлях – паміж ірвамі,
Між дурнымі галавамі
За надзеяй да спакою.
Не дуры! Хадзем са мною!

Пакуль туман на рацэ
І крыжык твой у руцэ,
Пакуль агеньчык не знік,
Пакуль за нас гэты дзень,
Хавай вясёлку ў кішэнь,
Бо завітаў красавік.

А астатнім, хто не з намі,
Пад няспыннымі дажджамі
Ўжо ня трэба звон гітары:
Сонца выціснуў ліхтарык.
З цягам часам сталі блытаць,
Рогі дзе, а дзе капыты.
Пад сярпамі – каласы
Ды замоўклі галасы.

Пакуль туман на рацэ
І крыжык твой у руцэ,
Пакуль агеньчык не знік,
Пакуль за нас гэты дзень,
Хавай вясёлку ў кішэнь,
Бо завітаў красавік.

А жыццё кудысьці бегла
І трава пад ім палегла,
Ды струны цудоўным звонам
Нехта вызваліў з палону.
Ажылі дзяцінства мары.
Гэй, здымай з цвіка гітару!
Хай падымуцца галовы –
Тым і скончыцца размова.

Пакуль туман на рацэ
І крыжык твой у руцэ,
Пакуль агеньчык не знік,
Пакуль за нас гэты дзень,
Хавай вясёлку ў кішэнь,
Бо завітаў красавік.

10.08.2008 + 6.09.2008 + 11.08.2015


Рецензии