Вечарамi...

  Асабліва ўвечары,
  Нечаканай галечаю
  Сум прыходзіць зноў змораны,
  Дзверы я адкрываю зноў...

- Ты навошта мяне завеш?!

- Ці не сам да мяне ідзеш?

- Я іду на твой цёмны боль,
  Што знаёмы табе адной!
  Ці магу не прыйсці, калі
  Успаміны сядзяць тваі
  Зусім побач з табою?!

- Я ні кроплі не веру ім...
 
- Хлусіш...хлусіш! Кажу табе,
  Што пакуль яны тут, ні мне,
  Ні сумленню твайму не відаць спакою!

- Што ж мне з імі рабіць?

- Цёмнаю ноччу забіць,
  Як хацелі забіць тваю праўду на паўдарогі!

- Гэта цяжка зрабіць.
  Я не звыклася...

- Жыць! Ты не звыклася жыць...
  Гэта ты разумееш?
  Так і будзеш сядзець,
  так і будзеш тужыць,
  Так, без слова свайго, пасівееш...


Рецензии