Думкi

У дзень i ноччу няма спакою.
Натхняльнай думкай  жыццё настрою.
Узрушу сэрца. Туга маўчы !
Час каратаю ў заперцi.
Гараць запалкi,ззяе лiхтарык.
У небе хмаркi, круцiцца шарык.
Вечны, бяспечны дум уладар.
 I бесканечна iмкненне да мар.
Натхняльнай думкай жыццё настрою.
Усё нягожае накрыю рагожай.

 Дзяды
Клiн журавоў ляцiць, галосiць.
З тугi сумуе жураўляня,
аб памяркоўным людзей просяць-
квiтнела б родная зямля!
Ляцяць дзядоў душы  ўздагонку,
з журбой i смуткам марна час.
Там асабста няма справы.
Дзяды клапоцяцца аб нас.
Натхняюць думкi светлай марай
 I пiльна сочаць кожны крок,
каб заахвоцiць дзiўнай зьявай,
каб не забылi iх урок.
 Назраюць з захапленнем
за каранёў сваiх працяг,
i зычаць, зычаць безумоўна,
каб лепшым стаў жыццёвы шлях.
Клiн журавоў клiча,галосць,
супроць тугi жураўленя.
Аб памяркоўным людзей просяць -
квiтнела б родная зямля!


Рецензии