Вальс к нашей серебрянной свадьбе

Перапрацаваны саўмесна з таленавітым беларускім паэтам Уладзімірам Гайдуком

Шчыра дзякую Уладзіміру Гайдуку за мелодыю,падказкі, а асобна- за  незвычайна прыгожае выкананне гэтага вальса!!!
 
Сыплецца,кружыцца жоўтае лісце,
Восень балюе з халодным Дажджом.
Успамінае,як былі калісьці:
-Я прыгажуняй, а ты - юнаком.

Ты ,мой каханы,зусім не змяніўся,
Толькі маршчынкі пад вочы ляглі.
Часу няспыннаму ты не скарыўся,
Найпрыгажэйшы з усіх на Зямлі!
Прыпеў:
Помніць юнацтва вясновага саду
Танец кахання сэрцаў дваіх,
Вальс залаты пасярод лістападаў
Вечны, узнёслы, ён ТОЛЬКІ ДЛЯ ІХ!

Дождж успамінае,як Восень-дзяўчына
Жоўтыя косы свае распляла,
Шалем пакрыла пагоркі,лагчыны,
Золатам сцежкі ўсе заліла.

Зараз рыжынкі каханай цалуе,
Быццам юнацтва вяртаецца зноў,
Позіркм лашчыць,пяшчотай мілуе.
Іх  абдымае КАХАННЕ без слоў.
Прыпеў:
Помніць юнацтва вясновага саду
Танец кахання сэрцаў дваіх,
Вальс залаты пасярод лістападаў
Вечны, узнёслы, ён ТОЛЬКІ ДЛЯ ІХ!

Як счараваныя,у думках лунаюць,
Неяк збянтэжана ў вочы глядзяць,
Мокрае лісце нагамі чапляюць
І не стамляюцца вальс танцаваць...
Прыпеў:
Помніць юнацтва вясновага саду
Танец кахання сэрцаў дваіх,
Вальс залаты пасярод лістападаў
Вечны, узнёслы, ён ТОЛЬКІ ДЛЯ ІХ!


Рецензии