Блакiт

У блакiце прастора
хмарка смяецца.
На смех вясёлы
адгукнулася сэрца.
Увогуле лёгка так
стала на сэрцы,
быццам вось выйграла
прыз у латарэйцы.
Лёс удалечыне
цямнее, як сонны,
спiць утаймаваны,
прыцiхшы, пакорны.
Пад адхонам
палыхае шыпшыны.
А далей, далечы,
як далонь, лагчына.
i гэты малюнак,
i цёмная хмарка
знiкне, растае,
бо час iдзе шпарка


Рецензии