***

Жыццёвы млын.
Адвечная смага.
Аблогi сiнь...
Шалёная брага.
Сцяной палын.
Круцiцца кола.
Штодзённы дрын
хлешча наўкола.
Шэрань пырскi
брамы абяляе,
снягамi шлях
цiха замятае.
Жыццёвы млын.
 адвечная туга.
Часцей адзiн,
як год чарга.
Жыццёвы шлях -
цякучая рака.
Дзе дзён працяг
 хваляй нясе века


Рецензии