***

“ Без Бога нi да парога”

Фiлiсцiмлянiн Галiаф
у сталых ужо гадах,
хвалўся сiлаю i спрытам
 i Давдам быў пабiты.
Трэба ж з верай сябраваць
каб ворага перамагаць.
Калi маеш скубсты нораў,
ды лятаеш нiбы жораў,
атрымаеш па заслугам
 i бядота едзе цугам.
Засвецяць у брыва i вока-
перамога дзесь далёка.


 “Папаўся, як у нерат – нi ўзад, нi  ўперад”

У родны край Беларусi
я калiсьцi вярнуся -
знаю, дзе мой выток,
паветра першы глыток.
Жыццё вузел развяжа.
Крылы стомленасць звяжа,
ты, як мацi , мяне
прыгарнеш да сябе.
Зямля, вёска не забыты,
пупавiна дзе зарыта,
таму вяртаешся iзноў
да крынiц родных, вiроў.
Смага мучыць – наталiцца
клiча бацькава крынiца.
Дзе дзiцячых ножак крокi.
Дзе прастор для дум шырокi.
Дзе гучала беларуса
мова з мацi шчырых вуснаў.
Дзе было ўсё першы разi-
клiча Радзiма заўжды нас


Рецензии