Адкрый свае вочы

"адкрый свае вочы, распраў свае крылы.
надзеі ў ночы, каханьне ў магіле.
цябе я чакаю, калі я ў самоце,
з табою лятаю, дзяўчына, у дрымоце.

дык хто ты такая, ці скажаш нарэшце?
ты зь пеклу ці з раю, калі мне абвесьціш?
чаму, калі кепска, прыходзіш у марах,
чаму, калі добра, зьнікаеш у хмарах?"

яна адказала, расправіўшы крылы:
"зірні ў свае вочы, у іх колер блакітны.
пабачыш ты тут і прызнаньне, чаканьне,
жаданьне, спатканьне..." - "а дзе жа каханьне?"

"зірні ў сваю душу, капні паглыбей.
вось попел усіх бяссонных начэй,
пакуты і жальбы - самотны букет,
дзяўчына й чорны на ёю гарсэт.

ты марыў аб ёй, калісьці яна
як зорка венера на неба ўзышла.
і сэрца ірвалася ўвысь, у нябёсы
і попел ляжаў пад нагамі бялёсы."

"згарэла каханьне, спаліла мне душу.
у неба ірвацца ўжо больш не мушу.
дык хто ты такая, дзяўчына ў ночы?"
"нянавісьцю клічуць. забудзь мае вочы"


Рецензии