Крумкач

я баюся ў люстэрка глядзецца
у яго процьме чарнее крумкач
ён пранізліва-тлумна сьмяецца
і за жыццем сочыць,глядач

бы той цень.кожны крок мой ён ліча
і вартуе нястомны пажар
прыйдзе час-за сабою пакліча
у краіну няздзейсненых мар

кожны дзень,змардаваны,згарэлы
судзіць жорсткасцю чорных вачэй
ён баіцца світання сатлелага
неўміручага забойцу начэй

бы той крыж над паганскай магілай
ён адбіткам на сэрцы жыве
і ў згодзе са скрухай састылай
з асалодаю сэрца клюе

а калі надакучыць той птушцы
клетка змрочных блакітных нябёс
яна каменем стане і стужкай
па люстэрку працягне мой лёс


Рецензии