Б. Н

Надрукаваныя на сэрцы словы -
 Вось летапіс майго жыцьця.
 Я добра разумею гэту мову - 
 Кахаць цябе да самазабыцьця.

 Намаляванае на шыбе сонца -
 Сьвятло падманлівых надзей.
 Ці ты пазнаеш свайго хлопца
 У цемры восеньскіх вачэй?

 Аблюбаваныя журбой мясьціны -
 Вось кляштар усіх маіх пакут.
 Я веру, я такі адзіны,
 Бо для мяне каханьне як прысуд.

 На скрыжаваньні неўміручых вершаў
 Узяло пачатак пачуцьцё адно.
 Я стаў у тваім сэрцы першым,
 Дагэтуль п'еш каханьня ты віно.

 Ці гэта лёс,ці д'ябала ўсьмешка?
 Мы нечага ўвесь час чакаем...
 Заканчваецца шчасьця сьцежка.
 Мне ўсё адно.Бо я цябе кахаю.


Рецензии