Роздум

 мне зноў у твар злуецца вецер,
 параненае сэрца тухкае ў грудзях.
 дарослыя ужо ,Неба, твае дзеці -
 я бачыў слёзы на чужых вачах.

 у душы,за вокнамі пануе студзень,
 мяце мінулага жыцьця сляды.
 я бачыў, як бяссэнсава шукаюць людзі
 таго, хто верне ім назад гады.

 наш сьвет-вайна,а наймацнейшая ў ёй зброя
 ёсьць тая.што прадухіляе ўсе баі.
 я бачыў,як,пакутваючы,гінуць мроі
 на супрацьлеглым беразе ракі.

 не,не кажыце што свайго мы лёсу сведкі,
 ды не чакайце,калі зробіць самагубства страх.
 я бачыў,як жыўцом хаваюць кветкі
 на старых могілках і ў людскіх руках.

 а ногі крочаць па знаёмай сьцежцы
 яна ўсё па-ранейшаму вядзе ў астрог.
 я прачытаў усе свае напісаныя вершы,
 але ніводнага зь іх зразумець не змог.


Рецензии