***

Гэй, чакай!
Скажы мне, мілы,
Як ідзеш
Па жыцця плыні?
Што ты маеш?
З кім бядуеш?
Дзе жывеш
І каго любіш?..
Ці спаймаў ты
Птушку шчасця?
Ці спазнаў,
Сапраўды, казку?
Або ты ляціш,
Не бачыш,
Што для цябе
Жыццё значыць?
Мусіць,
Ты ўсяго чакаеш?
Ты чакаеш…
Ну, як знаеш…
23.11.-03.12.2014


Рецензии