***

Скажы, нашто нам, той Парыж?
Там не гуляюць ветрам зімы,
Калі на полі бацькаў крыж
Стаіць як подых твой радзімы.
Скажы, ці ёсць радней куточка
Яшчэ адзін прыгожы край?
І як у нас, дзе нават ночка
Гарыць далей, чым небакрай.
Скажы, ці паляціць наш бусел
З чырвонай дзюбаю на ўсход?
Калі ён кіне дом, то ў смуце
Не пражыве і нават год.
Там нашы сосны і дубравы
Шумяць над скошаным жнівом?
І летам жаўрукі як з намі
Там пралятаюць вечарком?
Скажы, ці ведаеш, валошкі…
На самай справе там растуць?
Не ў Парыжы, чалавекам трошкі
Ты на Радзіме будзь…
01.07.-16.07., 25.08.2014.


Рецензии