***

Я хачу паляцець…
Хай то будзе бязмежнае неба,
То кавалачак шэрай зямлі…
Я хачу ў вышыні,
У блакітнай прасторы,
Трымцець празрыстымі крыламі…
Ад сцюдзёнай зямлі
Я хачу ўзляцець да гарачага сонца,
Каб заснуць на яго прамянях…
Калыхаць мяне будуць
Зоркі з месяцам ясным,
Напяваючы сумную-сумную песнь.
І калі я пачну засынаць,
На аблоках мяне ветрык падхопіць,
Нячутна дадому на шаўковую плынь занясе…
21.04.-02.05.2014.


Рецензии