Падарожжа па Радзiме

Колькi прыгожых мясцiн на Радзiме!
Лес казачна сiнi ў далячыне.
Сцежкi i вёск i, якiмi кружыла.
Дзiў краявды вабяць без грыма.
Дзе ўпершыню свет пабачыла зорак.
Заўсёды ў ваччу старажытны Полацк.
Як Еўфрасннi ахоўвае чын
з даўнiх дзён i да гэтых хвiлiн.
Захарнiчы родныя . Дзе Хруцкi -мастак –
на вуснах ужо асалоды прысмак  –
жыў i тварыў – апошнi прыпынак,
ды маляваў хлапчукоў i дзяўчынак.
Азёры: Богна, Снуды,Дрысвяты,
Браслаўскi край рыбай багаты.
Мiоры, Опса, Браслаў сiнявокi,
думкi ляцяць, як у далеч аблокi.
Мiж пасяленняў Далёкiя – вёска,
кожная тут знаёма бярозка
 i мары часцей каля вёсачкi той,
якую зараз заву я сваёй.
Чырвоны касцёл гатычнага стыля
на плошчы Вiдз,дзе шчасце сачыла.
Побач прайшло яно непрыкметна –
не заўважаем, як ёсць напэўна.
Княгню Вольгу Вiцьба захапiла,
цудоўны куток Вольга адкрыла
Уразiлi Вольгу, нават здзiвiлi
Вiцьбы аблогi калiсь паманiлi.
Так Вiцебск на Вiцьбе прыгожы паўстаў,
вокаiмгненна народ збудаваў.
Пагоркi, горкi – святы Навагрудак.
Сэрцу Мiцкевiча радасць i смутак.
Паэт Мiцкевiч гэты край апяваў,
але дарэмна Верашчаку кахаў.
Свiцязь, Лiтоўка,Любча, Карэлiчы -
край маляўнiчы мiнулай галечы.
Мiр, Лiда, Шчучын, Масты i Гродна
куток  знаёмы i такi родны.
Свет прамянiсты наўкол Жыровiч,
Смаргонь, Ашмяны яшчэ на поўнач.
У Зельве мая калежанка жыве,
як успомню –  сэрца агнём апячэ!
Зашмат ахвяр на зямлi Беларусi,
помнiкi сустракая, не раз улякнуся
Захопяць пушча, зубры Белавежа.
Брэсцкая крэпасць, Белая Вежа!
Як музыка душу пачне баюкаць
Бяроза, Камянец ды  Камянюкi.
Пераплялiся з Беларуссю цiкава
горад Кобрын – Суворава слава.
Прагна люблю Айчыны сталiцу,
дзе давялося шэсць год вучыцца.
Сябровак, сяброў, якiх вельмi любiш,
гады вучобы хiба забудзеш?
Павольна Свiслач, мялея, цячэ,
сонейка твар рыбака апячэ.
Рыбка не ловiцца тут залатая,
але сталiцу Свiслач ласкае.
Заслаўе, дзе слёзы лiла Рагнеда,
крок гiсторыi, iмкненне да ведаў
Музей, пра Уладзiмiра тут нагадаем,
хрышчэнне Русi напамiнаем
Побач  Несвiж, зусiм недалёка,
клан Радзiвiлаў – забава рока.
У кожным куточку вайны абeлiск
героям за Оршу, за Мозыр, за Пiнск,
за Магiлёў, за лясы, за дубравы
шляхi герояў – журба i слава.
Гомель, Рэчыца, Чарнобыль благi,
дзе зараз зямля не дае пiрагi.
У кожным паселiшчы хтосьцi чакае.
Вiтаю, Радзiма мая дарагая!
Шкада, што сцежкi не ўсе прахадзiла
Вечна жывi , край любмы, Айчынa.
Гартае старонкi памяць удала,
люблю Радзiму, аднак таго мала.
Неабходна, каб Айчына таксама
мною была бы замiлавана.


Рецензии