Дорогой доченьке к 20-летию

Час ляціць, Табе ўжо дваццаць.
Выйшла замуж, маці стала.
І заўжды ў жыцці сумесным
Ты нам шчасце даравала.

У садку бацькоў хвалілі,
Школа нас не турбавала.
Педвучылішча, работа -
Самастойна пачынала.

Юбілей. Табе жадаем
Лепшай, чым бацькоўскай, долі,
У сям"і каб быў дастатак,
Слез не ведала ніколі.

Каця Вас няхай заўседы
Радуе, ў жыцці натхняе.
Час нялегкі, час турботны -
Рознае ў сям"і бывае.

Пажадаем міру, шчасця,
Марку Вы сям"і трымайце
Много-много юбілееў,
І бацькоў не забывайце.

1995г.
г.Гродна.


Рецензии