Распятая на зорах, як на гранях

Усё чарней нябёсаў глыбіня…
Распятая на зорах, як на гранях,
душа мая, павер на схіле дня
у тое, што і заўтра будзе ранак.

Не раздзяляй, адкінь жалобу тла –
і цемра зрок знядолены абвострыць,
ляці ў свой дом, крывіначка святла,
каб мовіць зоркам:
-- Вас вітаю, сёстры!


Рецензии