Сама з сабой гаварыла душа

У ГОЛЫМ ПОЛІ

Святло церушылася, як імжа.
Траілася свет-дарога.
У голым полі рашала душа:
да д’ябла?
Сябе?
Ці Бога?

А шляхнікуды не вёў – ляжаў
пад месяцам казларогім.
Сама з сабой гаварыла душа
пра д’ябла,
сябе,
і Бога…


Рецензии