Не думай, што сказаць народу...

Паэтаў – сад. прамоўцаў – раць.
Не думай, што сказаць народу.
Скажы аб тым, пра што маўчаць
стары, знявераны і горды.

Калі ж надумаў абвяшчаць
ты ад імя народа мары,
спярша паслухай -- што крычаць
падлеткі, вязні і базары.

Яшчэ паслухай камяні.
крыжы і зоркі на пагостах.
Прароч – і толькі не кляні! –
няма народаў з лёсам простым.


Рецензии
Абсалютна лаканічны и дакладны верш! Простыя зямныя словы і высокі сэнс. І пры гэтым добрая беларуская мова - без спроб сапсаваць слова дзеля таго, каб яно апынулася ў межах памера, рытма, рыфмы і г.д. Дзякуй!

Юрий Игнатюк   28.08.2015 10:19     Заявить о нарушении
Дзякую, спадар Юры, на добрым слове.

Людмила Хейдарова   11.11.2017 11:01   Заявить о нарушении