Захл пнуцца крыв

Захліпнуцца ў крыві,
але застацца сабою
столькі моў у жыцці,
але гавару па-беларуску!
як мае бацькі!
чаго тут здзіўляцца...
я закаханы роднай зямлёй
і рана табе ўсмехацца...
жывуць тут забойцы душы сваёй,
сэрца свайго.
як бы холадна, ці цяжка не было,
я скрозь пальцы гляджу на гэта
не чакаючы ад вас дабро.
запамятавалі хату, дзе цяпло.
пакінуўшы ў цемры пачуццё.
дзе каханне? дзе спагада?
быццам... усё як нада!
быццам грошы найважней,
хцівасць - больш квітней!
зараз ціха гавару...
супакойцеся хвіліну.
на пытанні не адкажу,
але як паважаць сваю айчыну,
паспрабую-раскажу.
не маўчы па-беларуску!
са мною гавары,
ад іншых не слухай хлусню,
не слухай штосьці дзесьці
скажуць парсючкі.
пакуль мы не памерлі,
пакуль вогнішча гарыць!
мы страцілі нешта ў што мы верылі,
але не позна ўсё вярнуць!
вакол менш родных твараў,
знаёмцаў і сяброў,
пакуль мяне ганялі
з усіх мясцовых цягнікоў.
забілі ў сэрца малатком,
цвікаў больш, чым мне гадоў!
і я застаўся сабой...
хай захлынуўся ў крыві,
нават не сваёй...


Рецензии