Акулiна i Сцяпан

Праклён i душа вон

У сiвым мiнулым лiчаць,
дзесь прыблiзна, каля Докшыц,
жылi Акуля i Сцяпан-
прыгажун,храбрэц, тытан.
Праца з ранку i да ночы,
потам залiвала вочы,
цяжка жылi надта людзi,
i пра гэта, годзе, будзе!
У час аднойчы ў адчаi
здарылася сварка ў гае.
Лухта, глум , як авадзень
дзiвiлiся цераз пляцень.
Найшла тая заврушка,
гвалт – здзiвiлася дачушка,
лямант i Акулiн гнеў:
“Лепей бы ты акамянеў!”
Выгукнула ледзь Акуля
i спрэчку, як ветрам здула.
Атрымала, што сказала -
муж акамянеў з адчая.
Куды Акулiн прапаў гнеў?
Навек Сцяпан акамяенеў.
“ Што я здуру нарабiла?”-
Акуля загаласiла.
Потым рук апусцiла
быццам лiтасцi прасiла.
Вочы вейкам прыкрыла,
Акуля пра ўсё забыла.
Вкол лес задумлiвы стаяў,
Сцяпан ад працы спачываў.
А Акулька, Акулiна
задрыжала, як асiна
з вялiкага перапуду,
чакала наверна цуда
 i стаяла не рухома.
Не цiкавлася домам.
Стала, як бярозка бела,
i да вясны зазелянела.
Дачка плакала хадзiла
ад камня к сасёнке мiлай.
Вiльгаць слёз не высыхала,
ручаiнка завiхляла.
Жыццё дачкi зусiм брыдка,
выток ракi тут, як нiтка,
нiбыта смутак удаль панёс
сямьi такi жалобны лёс,
каб увабраць вiльгаць гэту
з усяго белага свету.
Так дачка iх любiмая
стала рэчкаю Вiлiяй,
пабежала па полюшку
шукаць лепшую долюшку.
Да Немана цячэ iмкнецца,
халадок вее , снуецца.
Сум нявыказан гайдае,
ад нядолi ўбягае.
Рака Вiлейскага края,
стомы Вiлiя не знае.
Шчасце адвечнае шукае.
Туды-сюды, бач,вiхляе.
Зрок лагодзiць i ласкае
 i паварот зрабiў яшчэ
ў Мiнск Вiлiя цячэ.
Калi шчасце будзе ўсiм
Вiлiя высахне зусiм,
Сцяпан , Акуля ажыве..
А пакуль Вiлiя цячэ!


Рецензии