Славянскi базар 2004

Жвавы паток людскi цячэ,
сонца ўсмхаецца, пячэ.
Вось едзе хлопчык на плячэ,
далонька ў бацькавай руцэ.

Базар славянскi Вiцебска.
Усё цiкавiць хлапчука.
Чаго тут толькi не  ўбачыш?
 I не хочаш, ды заскачыш,
ногi сам шпараць у такт.
Спевы, музыка i жарт.
Сцены на беразе ракi,
не расказаць – размах якi!

Куча для жанчын падзелак.
Усялякiх вам бяздзелак,
палаткi, магазiны, крамкi,
кашы,  пендзель, фарбы, рамкi,
з гумы цацкi надзьмутыя:
шары, жывёлы, раслiны,
удаў, хамельён зялёны -
экзатычныя жывёлы -
невядомыя нам гады,
а чамусьцi  ўсе рады.

Вазiняюць дзяцей понi,
на прыбрэжнам, на  ўлоне.
Гандаль оптам i па рознь,
гандляру якуюсьцi дробязь
заплацiў здавалёны...
Гарачыня, пот салёны
на скронях, нiбы ручайкi,
дзiвосы робяць зямлякi!
Забаўляецца народзец.
Смага збрае сваю подаць.
Натоўп у кiёска ля вады,
рад жыццю, як малады.

Худкалектывы – iх  зашмат,
на  ўсiх плошчах i вуглах,
артысты розных вялiчын
тут з розных славянскiх краiн.
Выступаюць – песнi , танцы-
беларусы, чужастранцы.
Спяваюць – лепей не бывае,
бо душа сама спявае.
Дбаюць заўжды аб народзе,
шашлыкi зараз у модзе.
Калi ласка, кубак пiва,
калi смага прытамла.

Бачу з Латвiйскай зямлi
завiталi ганчары.
Печку разам раскалiлi,
гаршкi, плошкi апалiлi.
Мастакi не падкачалi,
дзе ступiў, там малявалi.
У кнiгарнях цеснавата.
Але кнiжак тут багата!
Ад мiзэрных да вялiкiх,
не паддаецца  ўсё  ўлiку.

Дастасаваны любы мiр,
патрэбен людзям сувенiр.
Лазу, саломку, альбо медзь
трэба з Вiцебска iмець!
Пацеркi, цi бранзалеты,
цi пярсцёнак для кабеты,
падыйдуць i завушнiцы,
каб сяброўцы пахвалiцца.
Кожны хацеў штосьцi прыдбаць,
каб потым апавядаць:
“ На Славянскiм, на базары -
малады я быў ва  ўгары
i прыдбаў там гэту рэч,
каб на памяць штось iмець.
Прыгажосцю захапляўся,
падтрымаць славян стараўся.”

Талента ў у родным крае,
у тым лiку на базары
такое мноства i дай Бог,
каб кожны выканаў, што мог.
Упрыгожваў Радзiму .
Звычкi зберагаў адзiны.

Мы пацiкавiмся яшчэ.
Што робiць хлопчык на плячэ?
Хлопчык старажытных вулак,
для яго Вiцебск -  прытулак,
наша надзея i працяг,
што падтрымае бацькi сцяг!


Рецензии