Беларусь

Я жыву ў Беларусi!
Даражэй цябе няма!
Я табою ганаруся,
Беларуская зямля!

Край з блакiтнымi вачамi!
Колькi месц прыгожых тут !
Рэкi i лясы з грыбамi -
Гэта мой радзiмы кут!

Мiнск - сталiца Беларусi,
Мiншчына - мая зямля!
У Маладзечна я вучуся,
Пражываю ў Цюрлях.

Горад наш утульны, светлы
I фантаны ў парку ёсць,
Чысцiнёй сваёй прыкметны -
Вось такая прагажосць!

Я ў шостай гiмназii
Набываю веды
Пра Еўропу, Азiю,
Пра вайну, пабеду.

Як дзяды i прадзеды
Нашы ваявалi,
Каб жылi ў дастатку мы,
Кабы мiрна спалi.

Ведаць усе павiнны
Гiмн сваёй краiны.
Разам мы спяваем,
Iмя праслаўляем!

Гэта -  герб, а гэта - сцяг,
Гэта - Беларусь мая!
Тата, мацi, брат i я –
Беларуская сям ,я!


Рецензии