Маладзечна

Мой родны горад Маладзечна!
Тут нарадзiўся я i рос.
Сярод дамоў шматпавярховых,
Сярод каштанаў i бяроз.

Мой светлы горад – горад Сонца!
I ў парку цiха i свяжо.
Тут я качаўся на арэлях,
Але цяпер падрос ужо.

I горад мой расце са мною,
I з кожным годам усё квiтней.
Нiколi не забуду школу
I сад, куды хадзiў раней.

Маленькi брацiк мой таксама
Сярод людзей папоўнiў лiк.
Расцi, расцi, мой родны горад!
Яшчэ пакуль ты невялiк.

Няхай растуць шматпавярхоўкi,
Як пасля дожджыку грыбы.
Вунь на ўскраiне паводдаль
Для нiх стаяць ужо слупы.

Цябе любiць я буду вечна,
Ракi Ушы два берагi.
Мой родны горад Маладзечна -
Бацькоўскi край мой дарагi!


Рецензии