Сам на сам

Сам на сам -маркотна.
Няўтульна, самотна,
тут i там адзiны
i ляцяць гадзiны,
cцюдзёныя, як зiмы.
Тым горш без Радзiмы,
у сэрцы барацьба
з сумам жыцця.
***
Каханне
Нагадаю вясну,
дзе каханне прайшло.
Цягне баган хмяльны ,
родны дом заадно.
Абудзiўся прастор
ды заззяла душа,
паляцела да зор
лёгкiм смуткам дыша.
Заквiтнелi сады.
Урачыстасць цвiце,
успамiн малады.
Як на дрожджах расце.
Закрануўшы струну,
так лагодна, цяпло,
а каханне туга 
адляцела даўно.
Нагадаю вясну -
кахала аддана,
шчасце, мары i сны
 i фата Маргана.

Каханне да свiтання
Ах! дзе жа лiтасць та?
Зорка здзiвiлася.
А ночка дзiўная ,
нiбы прыснiлася.
Свiтанак золкi той
працверазiў адчай.
Трамвай мiлага ўвёз –
звароту не чакай.
Рэльсы, як след ,пяюць
i травы шэпчуць штось,
 што любы , мiленькi,
мой мiмалётны госць.
Яго трамвай увёз
i за iм грымнуў мост,
а сусвет , як раней,
так прыгож  i прост.

Купалле
Чакаем шчасця ўсе,
жыцця райскага,
заўжды вабiць нас
кветка купальская.
Ночка чароўная
нiбы прыснiлася,
не кахала вось,
толькi здзiвiлася.
Захапiлi ў палон
чары пачуцця.
Зусiм не зведала
ў чым сэнс жыцця
Хутка,хуценька
ночка уплыла,
у хвалеваннi тым
сама не свая.
Ай, зашукалася,
 а кветкi няма,
i юнацтва ноч
прапала дарма.

На Купалле
На Купалле, як заўжды,
голас языцтва клiча народы.
Дзiўную ночку  ў кастра каратаць,
папараць -кветку пiльна шукаць.
Вядзьмакоў адганяць тых кастрамi.
Упрыгожваць дзяўчынак вянкамi.
Недасягальны, цябе б зчаравала,
дзiўная ноч, а часу так мала.
Вяне i нiкне красамоўны вянок,
а папараць мане, клiча  ў лясок...
Запамiнаем на доўга, на вечна:
ту купальскую ночку бясспрэчна.

Вакх

Вакх такi прыемна мiлы,
аднiмае спрыт  i сiлы -
 i махляр благi.
Вакх, Венера балам правяць,
а бывае i караюць –
плата за грахi.
Вакх круцiць за вiтком вiток
i шпаркiм крокам знiк гадок
Куды? Растлумач.
Непрыкметна стаў  ты стары
з твару спаў, i згубiў мары,
як голы дзяркач.
Жыццё хрупкае. святое,
вельмi блiзкае, лiхое-
лёгка паламаць.
 I гадзiнка за гадзiнкай
таюць, быццам та iльдзнка-
ляцяць. не дагнаць.
Вакх, Венера так прывабны
 песнi iх любы i складны
любяць абяцаць.
А за тую абяцанку,
галава балiць ад ранку -
а чаго ж чакаць?


Рецензии