Зоры

Не ззяюць зоры, не даходзяць лісты.
Хіба такое мог сабе ты ўявіць?
Ізноў ламаюць нас, як тыя пруты,
Бо, як мышэй, ужо на сыр не злавіць.
Чыюсьці мару запіхалі ў аўто
І пацягнулі невядома куды.
Каханне – у коўдру ды з цвіка – паліто,
Бо там, дзе шчасце, там чаканне бяды.

Не ўздыхнуць: чыясь нага там,
Не прадыхнуць.
Над пакінутаю хатай
Хмары паўзуць
І закопваюць лапаты
След нашых мар,
Бо што бедны, што багаты –
Выйсця няма.

Там, дзе калісьці панаваў рок-н-рол,
Дызайнер-век параспыліў забыццё.
Тут кожны першы мог сцвярджаць, што арол,
Калі б усіх не абламала жыццё.
І зранку лаюцца былыя браты
Ды перадзеленае дзеляць ізноў.
Не ззяюць зоры, не даходзяць лісты.
Адныя ворагі – ніякіх сяброў.

Не ўздыхнуць: чыясь нага там,
Не прадыхнуць.
Над пакінутаю хатай
Хмары паўзуць
І закопваюць лапаты
След нашых мар,
Бо што бедны, што багаты –
Выйсця няма.

24,27.07.2015


Рецензии