Айчына

Прывабны край , мая Айчына,
лагодных спеваў пуцявiна.
Люблю цябе, як мацi сына,
паважна, шаноўна , пачцiва.

Люблю цябе- жыцця аснова-
i кожнае Радзiмы слова,
i напеўную мову тую
лаўлю адвечную, святую,
якая дарыць асалоду
душы i сэрцу ва ўгоду
 i мацi на якой спявала,
калi ў журбоце сумавала.
схiлiўшы твар па-над калыскай
у хатцы невялiчкай, нiзкай.
Прывабны край- мая Айчына-
i дарагi кут асблiва.
Мару аб iм улетку, у зiмку,
чакаю мiлую гадзiнку,
калi сустрэну зноў аблогi,
дзе родны пыл, роднай дарогi.


Рецензии