Птушка

Даўгаву люблю,
ля ракi пяю
я птушкай шэрай.
Бераг у расе.
Далеч думкi нясе
надзею з верай.

Хвале наперакор-
блактны прастор-
ветразь адзiны.
Чакаю, як Асоль,
са мною поруч боль -
кветкай Радзiмы.

Даўгаву люблю,
 ля ракi стаю,
лёс нагадаю.
Пакланiцца хачу,
птушкай палячу
к роднаму краю.


Рецензии