Я з бурштыннага краю

Я з бурштыннага краю
вам даслала прывет.
Беларусь мне святая:
тут жыў  бацька i дзед.

Пупавiна зарыта-
тут мfе каранi...
Колькi тут перажыта
ў гадзiну вайны?

Заўжды хочацца бачыць
мацi мне - Беларусь.
Дасягненнi адзначыць.
Ведаць – правiльны курс
тут трымаюць трывала,
сцяг высока  ўзнят
i талентаў  нямала
дзе зарыты наш скарб.

Мабыць зараз нялёгка.
Кошт жыцця дарагi...
а надзея далёка
за даллю млечнай ракi.


Рецензии