Неруш

Конь.
Туман.
Таемны бляск ракі.
Неруш.
Купы дрэў маўчаць аб нечым.
Па Зямлі іду ці Шляхам Млечным?
Вечнасць -- на адлегласці рукі.


Рецензии