Астывае дрэва пад рукой

Астывае дрэва пад рукой.
Сонца пакацілася з зеніту.
Ні тугі, ні мроі аб нязбытным.
Цішыня. Свабода. І спакой.
Толькі неяк цесна ад прасторы,
нібы зараз вырвецца душа.
Мы не ўсё паспелі – не спяшай!
Не гаруй – мы ўсё яшчэ паўторым.
На любові покліч калі-небудзь
вернемся, як зернейка ў раллю.
Толькі б не ў цяжар зрабіцца небу,
не ўгнявіць бязважкасцю зямлю…


Рецензии