Шчасце

В.Я.
…Метал крышыўся і косці ўслед…
Ляцела мальба Ўсявышняму:
калі Ён здолей стварыць сусвет,
хай створыць адно – каб выжыў ты!

У працы да зморы, у небе і ў моры
шукалі мы шчасця тлумнага.
А шчасце – гэта вялікае гора,
якое прыйшло… і раздумала.


Рецензии