ЯК ТЫ МОГ БЕЗ МЯНЕ...

Зноўку вока пацэліў Гор.
Расцінае, як бездань – шыр.
Скрозь дрыготкія вейкі зор
прасыпаецца свет душы.

Пазіраю з-за крайніх меж –
як ты мог без мяне, як жыў?
Можна розум згубіць! Скажы –
як цяпер без мяне жывеш?..


Рецензии