Пагоня

ПРЫЗЫЎ "ПАГОНЯ"

Гэй, нас княжа заве,
Сабірайся ў паход,
Заўтра пойдзем за князем у Пагоню.
На нас вораг ідзе,
Засланіў небасход,-
Пойдзем супраць яго і прагонім.

Ён ужо ў нашых межах,
Ён рабуе братоў.
Ужо стоны гучаць і праклёны,
А сігналы на вежах
Усіх завуць, хто гатоў
За Радзіму нам усім стаць  заслонам.

Абніміце каханых,
Пацалуйце дзяцей,
Пакланіцеся бацьку і маці.
Хай з палёў успаханых
Збожжа здымуць хутчэй,-
Да вясны яго досыць ім хваціць.

Мы – патомкі Яруны,
Мы – Буса сыны,
Нам ці кланяцца раці варожай?
З нашым Богам Пярунам
Ці баяцца вайны? -
Дажбог–Вышань нам дапаможа.

Дык тачыце мячы,
Запрагайце каней,
Даставайце свае вы даспехі.
Пойдзем заўтра насустрач
Крававай сячы
Абароньваць зямлі нашай вехі.

Як бывала не раз
З старажытных часоў,-
Род за родам, сям’я за сям’ёю
Праліваць за Радзіму
Ішлі сваю кроў
І стаяць за свабоду і волю.

З права, з лева – браты,
Ззадзі – сябры мае, -
Мы ідзём, каб паставіць усе кропкі.
Можа быць праз вякі
Ўспомняць у кожнай сям’е
Як змагаліся іхнія продкі.

Як ішлі мы ў паход
За Радзіму стаяць,
Гнаць варожыя орды з Радзімы,
Бараніць свой народ,
За яго паміраць
І стаяць за яго нерушыма.

Можа ўспомняць патомкі
Былыя часы,
Можа прыйдуць на нашы пагосты,
Каля нас пасядзяць
Да вячэрняй расы
І падымуць за нас свае тосты.

Лістапад 2005 г.


Рецензии
Чароўнае тварэнне Духа!
І непарыўнай сувязі пакаленняў! Ворагі нас не паставяць на калені! Слаўся, Русь трыадзінага! Святая і непераможная!

***
З українським серцевим поклоном!

***

И Русской улыбкой Души! ;)

Светлого Пути, Леонид!
ТаРА, АУМ!_()_

Тара Ирия   18.07.2015 14:08     Заявить о нарушении
Пусть все витязи-кшатрии - бояре, шляхта, казаки забудут про все свары былых времён. Пусть все Светлые Воины объединяются в борьбе против общего врага.
Пусть прозреют братья-украинцы и поймут куда их ведут тварные сущности.
Пусть возродится триединая Русь! Пусть все союзные народы живут в мире и добре вместе с нами!
Пусть воцарится Свет! Пусть изыдет Тьма.

ТаРа, приятно удивлен отзыву на братских наречиях.
Шлю прывiтанне,дзякую за пажаданнi.
С братской любовью, Леонид

Леонид Багинский   18.07.2015 14:44   Заявить о нарушении
Мощный Посыл, дражайший Друже!

***
В неистовом танце беснуется тьма.
Кащеевы силы сгустились.
Страстей и пороков кружит кутерьма –
И многие в ней заблудились…
***

Да спадут безпамятства вериги, обнажатся древние интриги!
Осознают русичи, проснутся! К Солнцу Прави разом повернутся!

Мира и Мудрости детям Земли!
С поклонОМ и РАдостью, ТаРА, АУМ!_()_

Тара Ирия   18.07.2015 15:09   Заявить о нарушении