Сэрцу любая старонка!
Край з дзяцінства, залаты!
-Як? -скажыце?
-Не любіць мне!
-Месца - дзе нарадзіўся ты!
Дзе матуля спавівала,
Калыханку пела мне.
Казкі ўвечары чытала,
Пра жыцце казала мне.
Дзе з сяброўкамі дружылі,
У школу гуртам усе хадзілі,
Дзе кахання пачуцці
Упершыню адчулі мы.
Дзе прырода захапляе,
Васількі, блакіт палеў,
Белы бусел прылятае
Кружыць летам над сялом.
Сэрцу любая старонка,
Веска Чаплічы , мая!
Ты і сення, як калісці,
Пахнеш водарам уся.
Толькі вось, адно хвалюе
Не дае спакою мне.
Што людзей тых, не хапае
Што вычылі пець мяне.
Вяселлі, провады, каляды
Мы спраўлялі ўсей радней:
Дзядзька Саша заіграе,
А Валодзя падыграе,
Цетка песню завядзе.
Пастарэла ты з гадамі,
Змоўклі - гоман дзетвары.
І ў клубе няма танцаў,
Як калісці - да зары.
І не будзіць болей уранку
Пастуха руплівы свіст.
І з усмешкай не спытае:
-А, ты, кароўку падаіў?
Праляцелі годы хутка,
Мусіць, як і не жылі.
Мары нашага дзяцінства
У думках толькі збераглі.
Як тут добра і спакойна,
Ціха стала на двары,
Толькі чуешь лай сабакі,
Што крычыць на тым краі.
Сэрцу любая старонка
Веска Чаплічы, мая!
Ты для Лобана - радзіма,
А для мяне - зямля мая!
Свидетельство о публикации №115071803315