Развiтанне. Пераклад

 J.W.Goethe . Der Abschied

З адыходам зiрну толькi,
Не магу сказаць у век,
Колькi болi, Божа,  колькi!
Але ж я - моцны чалавек.

Не журбуй, бо развiтанне  -
Ёсць кахання боль i сны.
Кволых рук тваiх дрыжанне,
Вуснаў подых ледзяны.

А калiсьці  роцiк вабны
Мяне вельмi хваляваў.
Быццам водар кветак гарных,
Тых,  што па вясне збiраў.

Не пляту вянкоў з табою,
Руж  пунсовых не дару,
Бо, Францыска,  той вясною
Сустрэў  восень я сваю.

Сяргей Качанаў-Брандт, 17.07.2015


Рецензии