Сон пра Матулю

Мацi, Матуля.
Скланiлась галiнка.
Памяць шукае да ранку.
Напэўна,
Лiпа квiтнее. Але сумна ўсмешка –               
Мара мая незваротна. Дарэмна
Сэрца самотна гукае:
– Матуля...
Пчолы гудзяць - карагод каля вулля.
Вырай кружыцца да самага ранку –
Памяць-заранка – мая гаспадарка.
Мы развiталiсь з дзяцiнствам.
Там лепей –
Сон ўсё iмкнецца – дзе лiпы i лiпень,
Сонца цалуе блакiт наваколля.
Цёплы пясок.
А жыццёвая кола –
Нас закруцiла.

Пялёстки жалОбна
Тiхiм аблокам ўздыхнуць –
Развітанне.
Белаю скрыпкай журбота гучыць.
Мацi. Матуля… i сэрца балiць.


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.