Барысаву

З гістарычных далёў, з гераічных высот
Нам даносіцца продкаў наказзе;
“Беражыце свой род – беларускі народ,
За Радзіму мы ўсе у адказе”.

Дзеля чыстых дамоў, дзеля чыстых сардэц,
Чысцінi беларускага рода –
Мы павінны выконваць продкаў завет,
Каб заўжды называцца народам.

Ты, адзін з гарадоў беларускай зямлі
Носіш імя славутага князя,
Дзевяць соцен гадоў імкліва прайшлі
За цябе – мы ўсе ў адказе.

Дзевяць соцен гадоў, як цябе заснаваў
Князь Барыс у час вяртання з паходу.
“Будзе град у гэтым месцы”,- сваім воям сказаў,-
“Каб узмоцніць нам славу народу.

Каб мацнеў, павялічваўся крывіцкі род,
Каб братам памагаў, што навокал,
Дапаможа нам Бог, зберажэ наш народ
Ад варожых набегаў-наскокаў”.

І паставіў ён крыж на гары ля ракі,
І святар асвяціў месца гэта.
Купцы міма плылі “з варагаў у грэкі”,
Распаўсюдзілі славу па свету.

І ўзняўся у высь купаламі царквоў,
Крэпаснымі сцянамі Барысаў,
Бараніў Белу Русь ад замежных “сяброў”
І не раз бачыў вузкія рысы.

Разбуралі цябе ліхалецця не раз,
Але зноў падымаўся з руінаў.
Жыхары выконвалі продкаў наказ -
Абароньваць святую Радзіму.

Пакаленні ішлі адно за другім.
Атрымаў Магдэбурскае права,
Разрастаўся ўшыр на роднай зямлі,
Узмацнялася табою дзяржава.

Разам з маці-краінай дзяліў ты заўжды
Смутак, радасць, вяселле і гора.
У барацьбе за свабоду праляцелі гады,
Ты працягваеш шлях свій суровы.

Праз цябе працякае Бярэзіна,
Прыгажосцю нас вабіць дзівоснай.
Папалам раздзяліўшы наш горад яна
Абядноўвае поймаю роснай.

Між палёў і лугоў, міма сцен гарадскіх
Будзе вечна цячы наша рэчка.
Будзе вечна змываць з нашых сэрцаў грахі
Як малітва й царкоўная свечка.

Так няхай жа жыве наш радзімы куток,
Пажадаем табе многія лета,
Узмацняй Беларусь, Барысаў-браток,
І няхай будзе ў нас многа свету.

І трымае апостал ключы ад варот,
Вечна будзе трымаць прад вачыма,
І ніколі не будзе наадварот
З намі Бог і Барысава імя.

                красавiк 2002 г.


Рецензии