Няствораныя лiсты

Шкада, што не выслаць мне зборнік лістоў,
у якіх застануцца чароўныя пахі:
міжвольна збірала ў пражытае днях -
незабыўна глыбока схаваліся ў сэрцы.

- мінуўшчына, векаў няскораны дух
перагорнутых жоўтых старонак у кнізе
- карэктар у сшытку, графітавы пух
- ненапісаны колер на брудным эскізе   
- мядовае блін на святочным стале
- дурнап'янавы прысмак спакою ў мурозе
- прагулкі вятроў па плячах, галаве
- найсмачнейшы асушак у доўгай дарозе
- чыгуначны водар старых цягнікоў
- непаўторнасць лімоннай гарбаты ў плацкарце
- наяўныя грошы ў дарозе дамоў
- жартаўлівасць дзяцінства ў дзядулевай хаце
- духмянасць запясцяў ад дзіўных духоў
- незвычайныя дотыкі любае вуснаў
- падбітыя ліўнем слупы валасоў
- пачуццёвая зорнасць для рознае густаў
- паўночная кава ў раскацісты гром
- непрыкметнасць павеваў туманнае межаў
- бензінам прапітаны шлях
- аўтадром
- далікатная свежасць памытай адзежы...

Шкада, што не выслаць мне зборнік лістоў,
у якіх перадаць можна опісам пахі.
Шкада, што яны ў незваротнае днях -
незабыўна глыбока схаваліся ў сэрцы.


 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →