Хвалi

Не хвалюй мяне, не хвалi,
Не кранай цяжкiх думак хвалi,
Не касi жыцця кавылi –
Кавалi мой настрой кавалi.

Хай расце ўва мне пачуццё,
Каласамi хай каласiцца,
Што цяперашняе жыццё
Не сапраўднае, толькi снiцца.

10.07.2015


Рецензии