Сьвечачкi

У месцы  Менскiм,
На ўсход ад  Заслаўя,
На  Нямiзе,  маленькае
Рэчачцы,
Цi ў грэцкiм, цi ў
Праваслаўным,
Цi ў касцёле,
Пастаўлю я сьвечачкi.
Продкам.  Бацьке,
Дзядулям  ды  панначкам,
Маiм  бабачкам.
Цёплыя, cьветлыя.
Ад Краiны  маёй,
Недарэчнае...
Ад  Цябе, ад сябе,
I ад дзетачак.


Отредактировано 09.07.2015


Рецензии