А вы былi шчаслiвымi сягодня?

А вы былі шчаслівымі сягодня?
Спяшайце быть! Бліжэй да дзесяці
стамлёны дзень гатуецца па сходне
у сонны лес за возерам сысці.

Хутчэй лавіце кожную хвіліну
з далоняў лета — пахавы напой,
што ап'яе хмелем кветніх вінаў
і ў лугавіны цягне за сабой,

і пляскі сонца — бліскаўкі на хвалях
за дзень сагрэтай целамі вады...
Каб не было пасля у сэрцы жалю,
смакуйце ўсё... А там... Такой бяды —

вас успаміны радасцю напояць:
было жыццё! І летняя пара!
І шчасны дзень, калі з такім спакоем
на адпачын у ноч сыходзіў Ра.


Рецензии
Пісаць і чытаць верш (вось такі) - і ёсць шчасце. Дакраніся да яго вокам, сэрцам, зберажы ў душы гэты настрой - і шчаслівы бясконца! Дзякуй, Лаззаро!!!
Вы - цуд!

Люба Солошина   27.08.2015 19:49     Заявить о нарушении
Дзякую, Любоў! Няхай сонейка Ваша не заходзіць за хмаркі!

Лаззаро   29.08.2015 09:37   Заявить о нарушении
Вось і яшчэ адзін чалавек, нібы нектар з кветак, панёс Ваш верш да сябе ў соты (на старонку у ФБ):
http://www.facebook.com/charapennikau/posts/904325649642389

Люба Солошина   29.08.2015 10:03   Заявить о нарушении
Дзякую за такія дзівосныя словы! Вашы каментарыі — спрэс асалода для сэрца і вачэй!

Лаззаро   30.08.2015 00:19   Заявить о нарушении
камертарЫ

Лаззаро   30.08.2015 00:20   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.