Беларусь

О, родная краіна Беларусь,
Зямля маіх бацькоў, маіх дзядоў.
Цябе адну кахаю я, табою ганарусь,
Ты лепша - гавару я зноў і зноў.
Ты, быццам, ў небе зорка, што блішчыць
Так ярка, шлях народу асвятляя.
Твой свет заўсёды над Зямлёй гарыць,
Я ганарусь табой, што ты такая.   
Я тут жыву і тут мая радня
Жыве, жыла і будзе жыць заўсёды.
Нічога, мне здаецца, прыгажэйшага няма,
За твае светлыя, дзівосныя прасторы.
Нічога  прыгажэйшага няма,
Няма, няма і толькі ты такая.
Мая славутая, палеская зямля,
Здаецца тут жыццё мне дзіўным раем.
Тут нарадзілась я,  тут я ступіла,
Свой першы, нетрывалы крок у жыццё.
І слова “мама” першае сказала,
Маё дзяцінства тут вясёлае прайшло.
Заўсёды тут жылося добра мне,
Сярод тваёй няведамай красы.
І помніцца, як боса па расе
Я бегла, што за дні былі, як сны.
Я бегла, а вакол цвітуць лугі,
На дрэвах птушкі звонка так пяюць.
На полі каласяцца каласы, 
І ўсе яны мяне к сабе завуць.
А я бягу,бягу ўсё далей,
І сэрца нібы радасць напаўняе,
Становіцца мне неяк вясялей,
Душа мая ляціць, душа спявае.
Была я шмат разоў і за мяжой,
У далёкай ад цябе, чужой зямлі,
Але нішто нас раз’яднаць з табой,
Не зможа, звязаны мы назаўжды.
Дзе ні была,хацелась мне заўсёды,
Назад, у хату родную сваю.
Дні за мяжой цягнулісь мне, як годы
Я марыла,што дома ўжо стаю.
Захожу ў родную, знаёмую мне хату,
А на стале духмяны хлеб ляжыць.
І абдымаю маму сваю,тату
Сястрычкі,брацік да мяне бяжыць.
Усей сям’ёй садзімся за сталом,
А на стале знаёмыя мне стравы.
Там бульба з салам і пампушкі з малаком,
Там дранікі любімыя з смятанай.
Ты, сапраўды мая зямля прыгожа,
І дзень і ноч магу аб гэтым гаварыць.
З табою параўнаць нішто не можна,
У табе нібы жывы агонь гарыць.
Якую разнастайную прыроду,
Ты маеш родна, Беларусь мая.
Што дарыць радасць і жыццё народу,
Усё ёсць тут: духмяны хлеб, вада.
Усюды, дзе ні глянь: азёры, рэкі,
Палі, лясы, дзівосныя лугі.
А колькі тут расце прыгожых кветак,
Хоць цэлы дзень пляці сабе вянкі.
 А птушак розных тут лятае колькі,
 На кожным дрэўцы салаўі пяюць.
 Чуваць ўсюды галасок іх звонкі,
 І сэрца радасць напаўняе, Беларусь
  О, нездарма цябе празвалі белай,
  Бо ты з пакон вякоў такой была.
  Твая зямля зімой пакрыта снегам,
  А летам, васенню, вясной пад крыламі бусла.
  А колькі войнаў ты перацярпела,
  Цягнуліся, што доўгія гады.
   Усё змагла, бо сілу добру мела,
   Бо люд тут дужы вырасціла ты.
   Хоць золатам зусім ты не багата,
   І дарагіх каштоўнасцей няма.
   Але затое люд твой ўсё ж багаты,
   Бо працавітасць, дужасць ў ім жыва.
   Не параўнаць з ім золата, багацце
   Усё гэта не галоўнае ў жыцці.
   Для беларуса праца- гэта шчасце,
   На родненькай, на міленькай зямлі.
   Народ на тваіх землях моцны, дужы
   І пражывае многа ён гадоў.
   Бо запавед спаўняе добра Божы,
   Бо слухае бацькоў з пакон вякоў.
   Заўседы за цябе, мая Радзіма 
   Я толькі Богу ўдзячна застануся.
   За тое, што стварыў такое дзіва,
   Яму я за цябе заўжды малюся.
   Прашу ў Бога, каб заўжды такой была ты,
   Прыгожай, ласкавай, увогуле найлепшай.
   Каб твой народ быў добры і багаты,
   І прыгажосцю ўнутранай, не знешняй.
   Каб на зямлі тваёй заўжды царыў,
   Мір, войнаў, каб ніколі не было
   Каб твой народ цябе адну любіў,
   Каб за цябе стаяў ён у пралом.
   Я веру,спадзяваюся і знаю,
   Што Бог цябе ніколі не пакіне.
   Бо Богу  ты адданная без краю,
   Бо Ён жыве ў табе,у Сваёй краіне.
      


Рецензии