Вершыкi-крошкi

 
   САЛАВЕЙКА

   Птушачка сама малая,
   А пяе - аж дух займае!
   Гэтак хораша вячор
   Слухаць звонкi перебор!

   СУНIЧКI

   На ўзлеску, ля крынiчкi
   ўлетку выспелi сунiчкi.
   Пачастунак для звяр'я.
   Любiм iх i ты,i я.

   КРОТ

   Пракапаў даўжэзны ход
   Пад зямлёю чорны крот.
   Сонейка не любiць ён,
   Бо сляпы наш крот здавён.

   БАБРЫ

   Мы звяры-работнiкi,
   Сталяры ды плотнiкi.
   Пабудуем за гадзiну
   У ручаi з сям'ёй плацiну.
   Зубы вострыя у нас,
   Зрэжам бервяно за раз.
   


Рецензии
Цудоўныя вершыкі! Чытаеш і ўсё ўяўляеш!

Светлана Чарная 2   28.09.2017 11:13     Заявить о нарушении
Дзякую, Святлана! Дзецям i патрэбны такiя вершы, дзе яны могуць адразу уявiць тое, аб чым чытаюць цi слухаюць. Iнакш iм не цiкава. У iх вялiкi творчы патэнцыял.

Людмила Брановская   28.09.2017 16:15   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.