АЛЕ...

Я помню час, калі Ваш твар збялеў,
і дотык рук, дрыготкіх у адчаі.
Вы абяцалі слодыч мне, але…
Аб тым, што з гаркатою, прамаўчалі.

Я помню ранак за акном залеў.
Вы мне сказалі: “Колькі ж мы знаёмы?
Цярпенне. Будзе добра ўсё”. Але…
Прайшлі гады, не ведаючы стомы.

У Вашых словах чую зноў ялей.
І гаркаты, і слодычы праз меру.
І рада б не паверыць Вам, але…
Я так даўно і так аддана веру.



               


Рецензии