Мая планета

Замуруй у сабе вокны,
Зачыняй у сябе дзверы,
Толькi сваiм давярай зорам,
Толькi ў сваiм лётай небе.
Не прачынайся раней часу,
Жыві на сваёй планеце,
Лёгкасць напоўніць адразу,
Як быццам адзін у Сусвеце.

Няхай не ламаюць сцены,
Не просяць аб даверу.
Гэта твая планета,
Гэта тваё неба.
Той, хто захоча прабіцца,
Знойдзе iншыя меры.
Галоўнае не разбiцца
Аб межы свайго недаверу.


Відэа можна паглядзець тут :
https://www.youtube.com/watch?v=lMMY2YQv6M4
=)


Рецензии